Тэма "Дзікія жывёлы"
1. Гульня “У каго што?”
Вы называеце жывёлу, а дзіця называе яе часткі цела:
- У лісы – лапы, хвост, тулава, галава, вушы….
- У лася – тулава, галава, рогі, ногі, капыты ….
- У ваўка – лапы, хвост, клыкі…..
- І г.д.
2. Гульня “Каго многа ў лесе?”
- воўк – многа ваўкоў
- дзік – многа дзікоў
- мядзведзь……………………………..
- вавёрка……………………………….
- ліса…………………………………….
- бабёр………………………………….
- рысь…………………………………….
- і г.д.
3. Гульня “Адгадай хто гэта?”
Вы называеце характэрныя прыкметы жывёлы, а дзіця павінна назваць жывёлу.
- У яго доўгія вушы, пярэднія лапы кароткія, а заднія – доўгія, маленькі хвосцік (заяц).
- У гэтай жывёлы рыжая шубка, доўгі пушысты хвост, яна ловіць мышэй (ліса).
- У гэтай жывёлы рыжая шубка, доўгі пушысты хвост, яна добра скача па дрэвах, любіць шышкі і арэшкі (вавёрка).
- Ён шэры, у яго моцныя зубы, зімой ён ходзіць злы і галодны (воўк).
- У яго бурая шубка, тоўсты лапы, зімой ён спіць (мядзведзь).
- І г.д. пра лося, зубра, бабра……
Для ўскладнення можна прапанаваць дзіцяць загадаць вам загадку, а Вы паспрабуеце яе адгадаць.
4. Гульня “Палічы звяроў?”
Дапасаванне назоўнікаў і лічэбнікаў.
1 кабан, 2 кабаны, 3 кабаны, 4 кабаны, 5 кабаноў і г.д.
Палічыце таксама зайцаў, вавёрак, лісаў, ваўкоў, дзікоў і г.д.
Тэма "Свойскія жывёлы"
1. Гульня “Хто як размаўляе?”
- Карова …. (мычыць)
- Конь …. (ржэць)
- Авечка ….. (бляець)
- Сабака ….. (гаўкае)
- Кот…. (мяўкае)
- Свіння… (хрукае)
2. Гульня “Знайдзі лішняе”
Папрасіце дзіця выбраць "лішняе слова" і растлумачыць свой выбар
- Карова, баран, хвост, сабака (хвост - гэта частка цела, а ўсе астатнія - жывёлы)
- Авечка, лось, бык, трус (лось - гэта дзікая жывёла, а астатнія - свойскія)
- Конь, шчаня, каза, сабака (шчаня - гэта дзіцяня жывёлы, а астатнія - дарослыя жывёлы)
- і г.д.
3. Гульня “Скажы, у каго....?”
- У каго вострыя рогі? У каровы, у быка, у казы і г.д.
- У каго кароткі хвост?
- У каго вострыя кіпцюры?
- У каго вялікія вушы?
- У каго ёсць пятачок?
- У каго доўгі хвост?
- У каго на нагах капыты?
Тэма "Жывёлы халодных краін"
1. Гульня “Назаві сям'ю жывёл”
Напрыклад: мама – маржыха, тата – морж, дзіцяня – маржаня, дзіцяняты – маржаняты і г.д.
2. Гульня “Палічы жывёл”
Вы называеце жывёлу, а дзіця "лічыць", колькі жывёл сядзіць на ільдзіне
- Адна сава, две савы, тры савы, чатыры савы, пяць соў, шэсць соў.....
- Адзін цюлень, два цюлені, тры цюлені, чатыры цюлені, пяць цюленяў, шэсць цюленяў.....
3. Гульня “Палічы дзіцянят жывёл”
Напрыклад: адно маржаня двое маржанят, трое маржанят, чацвёра маржанят, пяцёра маржанят, шасцёра маржанят.
Палічыце так алянят, мядзведзянят, савянят, цюлянят.