1. Паразмаўляйце пра восень. Паўтарыце асноўныя прыкметы восені:
- на вуліцы стала холадна,
- часта ідуць дажджы,
- лісты на дрэвах зрабіліся чырвонымі, жоўтымі,
- яны ападаюць,
- стала менш жукоў, матылькоў,
- птушкі адлятаюць у вырай,
- людзі збіраюць ураджай.
2. Вывучыце назвы дрэў: дуб, асіна, клён, рабіна.
3. Вывучыце асеннія месяцы па-беларуску: верасень, кастрычнік, лістапад.
4. Успомніце, якое надвор'е бывае восенню, які вецер, які дождж.
5. Гульня "Адзін - многа". Назваць у адзіночным і множным ліку:
ЛУЖЫНА, ЛІСТ, КРОПЛЯ
6. Гульня "Назаві адным словам"
- Шапка, шалік, куртка (адзенне)
- Падасінавік, лісічка, баравік (грыбы)
- Дуб, асіна, рабіна (дрэвы)
- Яблык, банан, персік (фрукты)
7. Гульня "Скажы наадварот"
- светла - цёмна
- холадна - ......................
- вялікі - ..........................
- гарачы - ........................
- дзень - ...........................
- доўгі - .............................
- шырокі - ...........................
- рана - ...............................
8. Практыкаванне "Закончы сказ"
- Дождж ідзе, а дажджы.................... .
- Ліст падае, а лісты........................... .
- Кветка вяне, а кветкі........................... .
- Птушка адлятае, а птушкі................... .
9. Практыкаванне "Адкажы на пытанні"
- Дзень, калі ідзе дождж - які? (дажджлівы)
- Дзень, калі дзьме вецер - які?
- Дожджык, які ідзе восенню - які?
- Надвор'е, калі свеціць сонца - якое?