Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Гульні і практыкаванні па тэме "Часткі цела. Прадметы гігіены"

1. Гульня "Скажы ласкава"

  • рука - ручка,
  • нос - носік,
  • вусны - вусначкі,
  • далоні - далонькі
  • і г.д.

2. Гульні: "Адзін - многа"

  • рука - рукі,
  • калена - калені,
  • вока - вочы...

               "Многа - адзін"

  •  зубы - зуб,
  • пальцы - палец,
  • пазногаць - пазногці....

3. Гульня "Чым мы гэта робім?"

  • Слухаем чым? - Вушамі
  • Глядзім чым? - Вачамі
  • Лепім чым? - Рукамі
  • І г.д.

4. Гульня "Скажы наадварот"

  • высокі - нізкі,
  • добры - злы,
  • дужы - слабы,
  • лянівы - працавіты,
  • вясёлы - сумны...

5. Гульня "Што можна рабіць"

  • Вачамі - глядзець, бачыць, прыглядацца, разглядаць.
  • Вушамі - слухаць, прыслухоўвацца, чуць.
  • Зубамі - жаваць, кусаць, адкусваць, грызці.

6. Растлумач значэнне слоў

Каравокі, доўгавалосы, блакітнавокі, шыраплечы, высакарослы.

7. Практыкаванне "Чым мы гэта робім?"

  •    Чым чысцім зубы?
  •    Чым намыльваем рукі?
  •    Чым выціраем твар?
  •    Чым выціраем нос?
  •    Чым расчэсваем валасы?

8. Практыкаванне "Выпраў памылкі"

  •    Кніга чытае дзяўчынку.
  •    Мы пачысцілі зубы, а потым прачнуліся.
  •    Таня выцерла твар ручніком, а потым памылася.

9. Адгадай загадкі

Два акенцы.

На ноч зачыняюцца,

А як сонца ўстане,

Яны адчыняюцца. (ВОЧЫ)

 

Увесь час у роце, а глынуць не можам. (ЯЗЫК)

 

У дзвюх матуль па пяць сыночкаў. Усе адно імя маюць. (РУКІ І ПАЛЬЦЫ)

Разделы сайта