Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Гульні і практыкаванні па тэме "Восень"

1. Паразмаўляйце пра восень. Паўтарыце асноўныя прыкметы восені:

  • на вуліцы стала холадна,
  • часта ідуць дажджы,
  • лісты на дрэвах зрабіліся чырвонымі, жоўтымі,
  • яны ападаюць,
  • стала менш жукоў, матылькоў,
  • птушкі адлятаюць у вырай,
  • людзі збіраюць ураджай.

2. Вывучыце назвы дрэў: дуб, асіна, клён, рабіна.

3. Вывучыце асеннія месяцы па-беларуску: верасень, кастрычнік, лістапад.

4. Успомніце, якое надвор'е бывае восенню, які вецер, які дождж.

5. Гульня "Адзін - многа". Назваць у адзіночным і множным ліку:

ЛУЖЫНА, ЛІСТ, КРОПЛЯ

6. Гульня "Назаві адным словам"

  •   Шапка, шалік, куртка    (адзенне)
  •   Падасінавік, лісічка, баравік   (грыбы)
  •   Дуб, асіна, рабіна    (дрэвы)
  •   Яблык, банан, персік   (фрукты)

7. Гульня "Скажы наадварот" 

  • светла - цёмна
  • холадна - ......................
  • вялікі - ..........................
  • гарачы - ........................
  • дзень - ...........................
  • доўгі - .............................
  • шырокі - ...........................
  • рана - ...............................

8. Практыкаванне "Закончы сказ"

  • Дождж ідзе, а дажджы.................... .
  • Ліст падае, а лісты........................... .
  • Кветка вяне, а кветкі........................... .
  • Птушка адлятае, а птушкі................... .

9. Практыкаванне "Адкажы на пытанні"

  • Дзень, калі ідзе дождж - які?   (дажджлівы)
  • Дзень, калі дзьме вецер - які?
  • Дожджык, які ідзе восенню - які?
  • Надвор'е, калі свеціць сонца - якое?

 

Разделы сайта